---------------------------------------------------------------------
     У.Шыц?к. "У час не вярнул?ся", "Мастацкая л?таратура", М?нск, 1975
     OCR & SpellCheck: Zmiy (zmiy@inbox.ru), 20 л?пеня 2003 года
     ---------------------------------------------------------------------

     Пройдзе час,  з  зямных касмадрома? возьмуць старт вял?зныя зоркалёты ?
нак?руюцца да далёк?х галактык.
     Магчыма,  гэта адбудзецца ?жо ?  наступным стагоддз?,  магчыма,  значна
пазней.  Але  наша  мара не  хоча чакаць,  мы  ?жо  цяпер хочам ведаць,  што
напаткае бясстрашных астралётчыка? у  бясконцай прасторы.  Аб  ?х  прыгодах,
лёсе ? знаходках расказваецца ? гэтым зборн?ку фантастычных апавядання?.


     За возерам, што плёскаецца зус?м пад нашым? вокнам?, пачынаецца лес. Мы
мала  там  бывал?,  не  знаходзячы  для  сябе  н?чога  прывабнага.  Лес  бы?
дагледжаны,  расчышчаны ? нагадва? школьны парк.  ?ншая справа -  востра? на
возеры.  Там усё было так,  быццам рука чалавека н?кол? не  краналася гэтага
кутка прыроды. На востраве нам было ц?кава, у лесе - не.
     Але аднаго разу,  пасля буры, М?шка Патупчык нацяга? на бераг ламачча ?
звяза? плыт. Гэта было нешта незвычайнае, ? мы акружыл? М?шку, шкадуючы, што
н?кому з  нас не  прыйшла такая думка раней.  Па?тараць жа зробленае к?мсьц?
было не ? прав?лах вучня? нашай школы.
     А  М?шка быццам не  за?важа? нас ?  нашу зайздрасць.  Ён сп?хну? плыт у
ваду,  працягну? яго за прывязаную вяро?ку крока? на пяцьдзесят убок,  якраз
туды, дзе пачыналася глыб?нная плынь, ? скочы? на х?стк?я бярвенчык?.
     - Вясло, Патупчык, вясло забы?ся, - пабег у ваду Сярожка Шарай.
     М?шка тольк? ?см?хну?ся. А я падума?, што ён, напэ?на, уяв?? сябе адным
са старажытных марахода?, як?я на плытах перасякал? цэлыя ак?яны.
     В?даць,  М?шка  разведа? усё  папярэдне.  Плынь  аказалася ?мкл?вай,  ?
не?забаве ён бы? ужо далёка.  Мы пастаял? яшчэ крыху на беразе,  прыкладаючы
час ад  часу далон? да лба,  каб паглядзець,  як ён там.  А  кал? ?жо плыт з
М?шкам ста? як маленькая карычневая кропка, разышл?ся.
     Вярну?ся М?шка на самым змярканн?. Сонца падсмал?ла яго, ? ? М?шк? был?
ярка-чырвоныя рук?  ?  ног?  ?  луп??ся  пакрыты вяснушкам? к?рпаты нос.  Мы
раб?л?  выгляд,   што  н?чога  незвычайнага  не  адбылося,   а   сам?  ледзь
стрымл?вал?ся - так хацелася ведаць, што ж такога было з М?шкам?
     Ён ма?ча?.  ? тольк?,  кал? ?жо вячэра падыходз?ла к канцу, непрыкметна
для  астатн?х ?  наста?н?ка падм?гну? мне з  Сашкам.  Гэта азначала,  што мы
пав?нны перад сном тайна прабрацца ?  яго пакой.  Вядома,  нас не трэба было
запрашаць двойчы. Больш таго, мы ледзьве дачакал?ся прызначанага часу.
     - Ну як?  -  хрыплым шэптам спыта? Сашка,  як тольк? М?шка,  выгляну?шы
папярэдне ? кал?дор, зачын?? за нам? дзверы.
     - Возера, - адказа? М?шка.
     - ?  тольк??!  -  мы был? расчараваны.  Пра возера мы ведал? ? без яго.
Нават зараз,  у гэты самы момант,  яно глуха шумела, л?жучы высок?м? хвалям?
пясчаны бераг.
     - Лясное.
     - Здз?в??! - Сашка нават абуры?ся.
     ? я не разуме?,  навошта было хавацца сюды, каб даведацца пра звычайную
рэч.
     - Па-першае,  яно чорнае-чорнае, а па-другое, з'яв?лася няда?на. Лясн?к
каза?, недзе было землетрасенне, ? яно з'яв?лася.
     Колер -  дробязь,  а  што  побач ёсць возера,  пра  якое нават астатн?я
хлопцы не ведагоць, - гэта ?жо сапра?ды незвычайная падзея.
     - А ты не памыляешся? - не паверы? Сашка.
     - Сам? ?бачыце.
     Наза?тра пасля занятка? мы  зно? был? на востраве.  Я  прапанава? узяць
лодку,  але сябры не  падтрымал?.  Лодка -  не для першаадкрывальн?ка?.  Для
гэтай мэты найлепшае - самаробны плыт.
     Нас  трох для  кволага М?шкавага збудавання было замнога.  Разы са  два
хвал?  захлёствал? плыт,  ?  мы  аказвал?ся ?  вадзе.  Але  ?рэшце дасягнул?
другога берага. Выцягнул? плыт на пясок ? пайшл? ? лес.
     Дарогу М?шка запомн?? добра. Праз якую гадз?ну мы ?жо был? ля мэты.
     На  першы  погляд  у  гэтым  лясным  возеры н?чога асабл?вага не  было.
Вял?зная палонка  пасярэдз?не зарослай мохам  паляны.  Вакол  растуць  кусты
алешн?ку, сям-там каля берага в?даць шырок?я л?сты ? кветк? гарлачыка?. Вось
тольк? паверхня...  М?шка не  памыл??ся:  яна  была  цьмяная,  быццам промн?
святла зн?кал? ? ёй без астатку.
     - Як сажа, - ускл?кну? Сашка.
     - А што я каза?? - узрадава?ся М?шка.
     А  мне  падумалася,  што  гэта  возера  падобнае на  кавалак  глыбокага
космасу, дзе ?сё навокал чорна ? да бл?жэйшых зорак до?г?я гады шляху. Але я
не сказа? сябрам пра гэта пара?нанне. Яны был? ?пэ?нены, што я ра?надушны да
космасу.  А  як  я  мог гаварыць,  што некал? пайду ?  прастору,  кал? нават
ф?зкультурай займа?ся па  спрошчанай праграме?  Таму  я  н?кол? не  мары?  з
хлопцам? ?голас пра падарожжы да зорак. Я нёс сва?о мар/ ? сабе.
     - Трэба  нанесц? на  карту,  -  сказа? Сашка.  Ня?рымсл?вая яго  натура
патрабавала дзейнасц?.  -  Стойце тут,  я зраблю вымярэнн?,  -  ? ён пайшо?,
шырока ставячы крок?, уздо?ж азёрнага берага.
     М?шка  тым  часам  сарыентава?ся па  сонцу,  каб  вызначыць  каардынаты
возера.  Напэ?на,  гэта была дарэмная работа.  Каардынаты школы мы вызначал?
шмат разо? -  ? ?начы па зорках,  ? ?дзень па сонцу.  А адсюль да школы было
к?ламетра? дзесяць прама  на  ?сход.  Так  што  патрэбныя разл?к? можна было
зраб?ць без ало?ка.  Але я зно? прама?ча?.  Хай робяць як хочуць.  Я ж веда?
адно:  я прыйду сюды яшчэ раз,  адз?н,  ? прынясу акваланг. Я нарэшце адчую,
што гэта такое - чорны ? ма?кл?вы космас.
     Тым  часам  вярну?ся Сашка.  Перыметр возера  ра?ня?ся тысячы шасц?стам
дваццац? крокам  або  прыкладна па?тара к?ламетрам.  Хлопцы хутка  начарц?л?
картаграф?чную сетку, потым нанесл? на яе абрысы возера.
     - Вяртаемся, - сказа? Сашка, задаволена аглядаючы сваю работу.
     - Пара ?жо,  -  згадз??ся М?шка,  - хутка сцямнее. Ты што, начаваць тут
зб?раешся? - крыкну? ён, убачы?шы, што я застаюся на месцы.
     - Хадзем,  В?ц?к,  -  падбег да мяне Сашка,  - мы ж разам усё раб?л?, -
па-свойму зразуме? ён мой настрой.
     Я засмяя?ся ? далучы?ся да хлопца?.
     Кал? праз некальк? дзён я сказа?, што пайду ? лес, гэта не выкл?кала н?
? кога пытання?.  Раз не запрашаю ? спадарожн?к? каго-небудзь,  значыць, так
мне лепш. Мы прывыкл? паважаць справы ? жаданн? таварыша?.
     Надвор'е было пахмурнае,  ? вада ? возеры здалася яшчэ больш цёмнай.  Я
добра плава? ?  не  бая?ся н?  глыб?н?,  н?  в?ро?.  А  тут мне раптам стала
страшнавата. Падумалася, што гэта проста багн?стае балота, дно якога ?сц?лае
звычайны тарфяны пласт. Але менав?та таму, што адчу? страх, ня?пэ?ненасць, я
прышп?л?? балоны з  паветрам,  надзе? маску  ?  падышо? да  вады.  Глеба пад
нагам? была мяккая,  як дыван, - прыбярэжнае дно было пакрыта мохам. Ног? не
правальвал?ся, ? я ?жо больш упэ?нена пакрочы? далей.
     Так,  у чорным колеры вады было,  напэ?на,  в?навата дно,  бо сама вада
мела  зус?м  нармальны выгляд,  з-пад  ма?х  ног  ?  рук  вылятал? шматл?к?я
празрыстыя пырск?.  Можна  было  вяртацца дадому.  На  ?сяк? выпадак я  яшчэ
прайшо?  далей,  каб  павярнуць  ?  адтуль  паглядзець  на  неба,  ?  раптам
пасл?зну?ся ?  правал??ся некуды  ?н?з.  Я  паспе? тольк? ?бачыць зацягнутае
хмарам? шэрае неба, яно чамусьц? в?днелася крыху ? баку ад мяне, а яшчэ праз
?мгненне ?сё на?кол ахутала цемра.  Дз??на,  але гэта адразу супако?ла мяне.
Цемра  ж  была  маёй  мэтай.   Я  паварушы?  рукам?,   адчуваючы,  што  цела
падпарадко?ваецца мне,  ?,  значыць,  варта тольк? захацець,  я  магу адразу
вярнуцца.  Да  таго ж  у  мяне на сп?не м?ж балона? з  паветрам бы? маленьк?
водаструменны рухав?чок. На крайн? выпадак я мог скарыстаць яго.
     Пад вадой,  напэ?на,  была плынь.  Я  адчува?,  што мяне павольна цягне
некуды далей. Але л?хтарык не ?ключа?: мне патрэбна была тольк? цемра, а ?сё
астатняе не  мела значэння.  Мне здавалася,  што я  зус?м не ?  вадзе,  а  ?
прасторы. Цела было лёгкае, н?бы бязважкае. Я мог ляжаць, распласта?шы рук?,
даць нырца, узляцець угару. Мне падаба?ся мой стан, ? тольк? было шкада, што
вакол не в?дно сузор'я?. Без ?х не было сапра?днага космасу.
     Але  ?  цемра  падманула мяне.  Вочы  хутка  прызвыча?л?ся,  ?  тады  я
за?важы?,  што  палосы  дзённага святла  праб?ваюцца праз  вадзяную то?шчу ?
даходзяць сюды, выкл?каючы да жыцця цен? водарасця? ? рыб. Аднак над галавой
святла  не   было.   Гэта  азначала  тольк?  адно:   значная  частка  возера
знаходз?лася пад зямлёй.
     Пакуль я раздумва?, ц? не пара вяртацца, мяне аднесла да берага. Ён бы?
камян?сты,  гладк?,  як  сцяна.  Памаца?шы яго рукам? ?  не знайшо?шы н?чога
адметнага,  я  адштурхну?ся ?  павярну? назад.  Але не паспе? праплысц? як?х
дзесяць крока?,  як  зно? апыну?ся на  старым месцы.  Ц?  то плынь аказалася
мацнейшая,  чым я разл?чва?, ц? з напрамку зб??ся. Пад рукам?, здалося, была
тая  ж  самая  гладкая каменная глыба.  Каб  дарэмна не  плутаць,  прыйшлося
запал?ць л?хтар.
     Абрысы навакольных прадмета? был? няпэ?ныя,  х?стк?я.  Але  чым больш я
?гляда?ся ?  ?х,  тым  мацней  мяне  ахопл?вала здз??ленне.  Падводныя скалы
нагадвал?...  дом.  Час ? вада разбурыл? яго. Застал?ся тольк? рэштк? сцен з
проймам? акон ? дзвярэй.
     Напэ?на,  затопленым аказа?ся цэлы  пасёлак.  Побач з  гэтым домам был?
яшчэ збудаванн?. Так?я ж старыя, аблепленыя водарасцям? ? ракав?нам?. Час не
пашкадава? гэта  былое  чалавечае  жытло.  У  дамах  не  засталося н?чога  з
прадмета? або мэбл?.  В?даць,  гэта бы? век, кал? людз? яшчэ не ?мел? раб?ць
сабе прылады з жалеза,  а карыстал?ся дра?ляным? ? касцяным!  рэчам?.  Гэта,
пра?да, не надта адпавядала арх?тэктуры збудавання?. Але тады мне было не да
грунто?нага анал?зу ? вывада?.
     Я пашука? як?х-небудзь рэча? -  не вяртацца ж назад з пустым? рукам?, -
я  абходз?? адз?н пакой за друг?м,  разграба? глей пад нагам?,  маца? сцены.
Н?чога не было.
     Нарэшце мне  надакучыла гэта  блуканне,  дый  першы  балон  з  паветрам
апусце?.  Я  рашы?  вяртацца ?  проста  так,  у  апошн? раз,  правё? промнем
л?хтарыка па сцяне,  што стаяла на маёй дарозе.  Чорныя, замшэлыя каменн?. ?
раптам сярод ?х нешта бл?снула.
     Мне здалося, што гэта бы? л?сц?к серабрыстай тапол?, як?х шмат расло на
беразе.  Ён патану? ? зачап??ся за каменны абломак. Яго знаходжанне тут было
да таго неверагодным, што я не ?трыма?ся ? памаца? л?сц?к. Ён варухну?ся, як
на  гал?нцы,  -  яго  ножка  як?мсьц? чынам трап?ла м?ж  камення? -  ?  зно?
вярну?ся на  сваё ранейшае месца.  Але гэта бы? не сапра?дны л?сц?к.  Пальцы
выразна адчул? метал. Было тольк? дз??на, што н? вада, н? час не адб?л?ся на
гэтым метале. Кольк? я н? круц?? л?сц?к - не за?важы? на ?м н?воднай плямк?.
Такую знаходку варта было паказаць хлопцам.
     Ужо бралася на вечар, кал? я вярну?ся ? ?нтэрнат. Як на тое, у кал?доры
носам к носу сутыкну?ся з наста?н?кам. З ?м был? Сашка ? М?шка.
     - Дзе ты прапа?? - закрыча? Сашка.
     ? я ?спомн??,  што ? нас у гэты час лабараторныя занятк? па ф?з?цы. Мне
стала няёмка перад наста?н?кам.
     - ?дз? паеш,  -  спын?? мяне наста?н?к, кал? я пача? бы? апра?двацца, -
потым раскажаш.
     Я ?злава?ся на сябро?:  вось балбатуны,  трэба было ?м гаварыць, дзе я!
Цяпер прыйдзецца, можа, яшчэ цэлы даклад раб?ць, а я ж па сутнасц? н?чога не
ведаю. Н? пра возера, н? пра рэштк? таго пасел?шча.
     Але я памыл??ся.  Наста?н?к да майго расказу пастав??ся зус?м спакойна,
а выслуха?шы, сказа?:
     - ?дз? ? лабараторыю.
     Тольк? адышо?шы,  я ?спомн??, што забы?ся паказаць яму л?сц?к. Аднак не
вяртацца ж назад, я ? без таго пазн??ся.
     Сашка з  М?шкам корпал?ся ля  тэлепрыёмн?ка з  электроннай а?таматычнай
настройкай.  Гэта  была наша нав?нка.  Прыёмн?к мог  не  рэагаваць на  самыя
моцныя  с?гналы,  кал?  яны  не  адпавядал? зададзенай праграме па  тэме.  З
м?льёна? перадач ён  пав?нен бы?  выб?раць тольк? тую,  якая  нам  патрэбна,
М?шка  нават сумнява?ся,  ц?  прыме наста?н?к па  ф?з?цы нашу  работу.  Так?
тэлепрыёмн?к, сцвярджа? М?шка, больш падобны на к?бернетычнага робата. Мне ж
з  Сашкам  такое  спалучэнне прыёмн?ка  ?  робата  спадабалася.  Праца  наша
падыходз'?ла к канцу. Заставалася, уласна, адрэгуляваць блок настройк?. Кал?
я ?вайшо?,  Сашка якраз гэтым ? займа?ся.  Блок бы? падключаны да прыборнага
шчытка,  дзе ?се дадзеныя абагульнял?ся ? ? выглядзе спакойнай хвалепадобнай
л?н?? клал?ся на до?гую папяровую стужку асцылографа.
     - Гатова? - спыта? я, нах?л??шыся да Сашк?.
     - Пара... - Сашка асекся.
     Я  з?рну? на  яго,  потым на  папяровую стужку,  якая  павольна па?зла,
закручваючыся ?  адмысловым кальцы,  ? здз?в??ся сам.  Пяро асцылографа н?бы
к?нулася ? дз?к?я скок?.
     Некальк?  ?мгнення? Сашка  глядзе?  на  паласатую змейку-стужку,  потым
схамяну?ся ? з?рну? падазрона на мяне:
     - Слухай, В?ця, ты часам не праглыну? генератар с?гнала??
     - Скажаш...
     - Не, пра?да, выйдз? на хв?л?ну.
     Сашка ?жо злава?ся,  кал? я вярну?ся.  Бо, аказваецца, гэта я дзейн?ча?
на нашы прыборы.
     - Вытрасай к?шэн?,  -  загада? мне М?шка.  ?  гэтае М?шава далучэнне да
Сашк? зус?м збянтэжыла мяне.  Я  паглядзе? на  аднаго,  на другога ?  раптам
успомн?? пра л?сц?к. Н?чога ?ншага ? ма?х к?шэнях не было.
     - Вось, - працягну? я М?шку знаходку.
     - Там? - спыта? ён, к??ну?шы галавой у бок акна.
     - Пад вадой, з разваленай сцяны выцягну?.
     - Давай, - выхап?? л?сц?к з ма?х рук Сашка, - ста?це блок.
     Як  яму  прыйшла ?  галаву думка,  што  л?сц?к выпраменьвае ?  што гэта
выпраменьванне трэба паспрабаваць злав?ць тэлепрыёмн?кам,  не ведаю.  У  яго
за?сёды ? галаве по?на самых неверагодных думак.  Здаралася, за ?х нам нават
пападала.  Было ж,  што  мы  спал?л? энергакабель,  ?  школа некальк? гадз?н
сядзела без  электрычнасц?.  Або друг?м разам,  паверы?шы,  што Сашка адкры?
новы,  тэлепатычны метад уздзеяння на жывёл,  мы ?начы забрал?ся ? вальер да
тыгра (гэта было на  экскурс?? ?  ?нды?) ?  нараб?л? спалоху на  ?сю акругу.
Але, так ц? ?накш, на гэты раз ён прыдума? здорава.
     Сашка пастав?? л?сц?к побач з  антэнай ?  ?ключы? прыёмн?к.  Электронны
настройшчык адразу выбра? патрэбную хвалю.  Яна была нейкая незвычайная,  не
?ласц?вая нашым тэле?стано?кам.
     - Касм?чнага  паходжання,   -   аж  загарэ?ся  Сашка.  А  мы  з  М?шкам
здагадал?ся,  што цяпер ён нас не падпусц?ць да прыёмн?ка ?  бл?зка.  Космас
бы? яго заказн?кам.
     Экран  м?га?,  не  ажываючы,  аднак,  зус?м як  тады,  кал?  не  працуе
перадатчык. Але ён працава?. Мы гэта сам? бачыл?. Сашка падсуну? л?сц?к яшчэ
бл?жэй да антэны ? выключы? у лабараторы? святло.
     Нейк? час экран не мяня?ся, потым у ?м нешта зварухнулася ?... я працёр
вочы.  А кал? адня? ад ?х пальцы, на экране бы?... той самы дом, як? я бачы?
пад вадой, тольк? цэлы.
     Адлюстраванне не  до?га было нерухомым.  Хутка дом пача? н?бы адступаць
на задн? план,  адкрываючы перад сабой чысценьк? дворык. Некаторы час ён бы?
пусты,  потым з  ценю ад плота выйша? чалавек.  Высок?,  стройны,  хоць ? не
малады.  Ён  бы?  апрануты ?  лёгк?  зручны касцюм.  Накшталт нашых сучасных
спарты?ных.  Некальк? секунд  чалавек мо?чк? ?з?ра?ся,  н?бы  сапра?ды бачы?
нас, ? нарэшце загавары?.
     Прыёмн?к,  аднак,  не перадава? чамусьц? гук? яго голасу.  Сашка круц??
л?сц?к ? так ? гэтак - н?чога не было чутно.
     Ц?шыню парушы? стук у дзверы.
     - Гэй,  вы,  ноч ужо,  -  пачул? мы вокл?ч дзяжурнага, - зараз выключаю
святло.
     - Хадзем, Саша, - М?шка ?зя? сябра за руку, - за?тра даведаемся.
     Той нехаця падпарадкава?ся.
     Ц?  трэба гаварыць,  што сон до?га не  мог узяць мяне.  Я  вароча?ся на
ложку, ? карц?ны, адна неверагоднейшая за другую, стаял? перад ма?м? вачыма.
Я н?бы бачы? невядомых касмана?та?,  як?я прыляцел? на Зямлю тады, кал? наша
цыв?л?зацыя тольк?  пачыналася.  Потым  той  чалавек мне  ?я?ля?ся зус?м  не
чужынцам,  а  жыхарам м?ф?чнай Атлантыды...  Я  не паспе? н?чога дадумаць да
канца.    В?даць,    дзяжурны   пачу?,    што   я   варочаюся,   ?   ?ключы?
электра?сыпляльн?к.
     Ран?цай, ледзь разв?днела, я памча? да Сашк?. Ён до?га не адчыня? ? ?сё
нешта незадаволена мармыта?.
     - Хутчэй ты, - зазлава? я.
     - А куды спяшацца? - Сашка нават не скрану?ся з месца.
     - М?шка,  ты чуеш?  -  закрыча? я на ?весь кал?дор, хаця М?шкава галава
?жо тырчала з дзвярэй суседняга пакоя.
     - Давай, давай! - насел? мы ?двух на Сашку.
     Ён нехаця сабра?ся ? паплё?ся за нам? следам.
     У  лабараторы? было  ц?ха  ?  змрочна.  М?шка,  не  запальваючы святло,
уключы? тэлепрыёмн?к. Экран зам?га? у прыцемках сотням? зеленаватых ?скарак.
М?нал? секунды, мабыць, хв?л?ны. Учарашняй карц?ны не было.
     - Пасунь л?сц?к,  - шапну? я, н?бы, сказа?шы гэта ?голас, мог спалохаць
таго невядомага дыктара.
     - Не трэба, - раптам сказа? Сашка, - ён ужо н?чога не пакажа.
     - Што-о!!! - мы абярнул?ся да яго.
     - Я бы? тут уначы... Не мог жа я спаць, як вы. Тут цыв?л?зацыя, а вы...
- напа? ён на нас з М?шкам.
     - Ну!
     - Не  крычы,  -  агрызну?ся Сашка,  -  сам?  праспал?.  Я  тольк? хаце?
узмацн?ць зарад  гэтага  жалезнага абломка,  як?  вы  называеце л?сц?кам,  ?
пакла? пад прамень тэлекамеры. Хто яго зна?, што ён зус?м разрадз?цца.
     Не ведаю,  што зраб?л? б  мы з Сашкам,  каб не наста?н?к.  Ён пачу? наш
крык ? прыйшо? у лабараторыю.
     - Ваюеце? - усм?хну?ся наста?н?к, ? мы адразу астыл?.
     Ён  выслуха? нас мо?чк?,  не сказа?шы н? слова асуджэння,  быццам так ?
трэба было Сашку дзейн?чаць. Потым сказа?:
     - Н?чога страшнага не здарылася.  Думайце,  шукайце, можа, В?це? л?сц?к
зно? загаворыць. А ня?дачы бываюць нават у выдатных даследчыка?...
     Кал? наста?н?к пайшо?,  мы  яшчэ нейк? час  пастаял?,  пакуль у  нас  з
М?шкам зус?м не зн?кла злосць на Сашку. ? тады дал? адз?н аднаму клятву:
     - Будзем шукаць, нават кал? на гэта спатрэб?цца ?сё наша жыццё.

Популярность: 12, Last-modified: Sun, 26 Oct 2003 09:52:54 GMT